Кіраўніцтва БХД правяло перамовы з кіраўніцтвам кааліцыі “Талака”
Кіраўніцтва
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
ў асобе сустаршыняў Віталя Рымашэўскага і Паўла Севярынца, а таксама адказнага
сакратара Дзяніса Садоўскага правяло перамовы з кіраўніцтвам кааліцыі
“Талака” ў асобе Сяргея Калякіна, Віктара Карняенкі, Анатоля Лябедзькі, Льва Марголіна і
Артура Фінькевіча.
Падчас сустрэчы
было дасягнутае пагадненне аб стварэнні працоўнай групы па выпрацоўцы
супольнага паслання на мясцовую кампанію 2014 года.
Абмяркоўваліся
таксама пытанні супрацы БХД і “Талакі” ў межах шэрагу кампаній.