Рашэнне Нацыянальнай Рады БХД аб мясцовай палітычнай кампаніі 2013-2014 гадоў
У сувязі з з’яўленем у СМІ вольнай і не адпавядаючай
рэчаіснасці трактоўкі пазіцыі Беларускай
Хрысціянскай Дэмакратыі адносна мясцовай кампаніі 2014 года, прадстаўляем
вашай увазе Рашэнне Нацыянальнай Рады БХД.
Рашэнне Нацыянальнай Рады БХД аб мясцовай
палітычнай кампаніі 2013-2014 гадоў
1.Пад час так званых мясцовых “выбараў” якія адбудуцца не
пазней за 24.03.2014 г. БХД праводзіць уласную кампанію – Рада Народных
Дэпутатаў
2.БХД вылучае прамоўцаў (лідэраў кампаніі) шляхам збору
подпісаў
3.Галоўнае пасланне кампані: Людзі! Выбараў няма, іх
фальсіфікуюць, прызначаныя “дэпутаты” нічога не вырашаюць і не робяць, таму
далучайцеся да нас – да хрысціянскай альтэрнатывы, да Беларускай Хрысціянскай
Дэмакратыі, да Рады Народных Дэпутатаў. Разам мы народ, згуртуемся і самі
зробім Беларусь лепшай.
4.За тыдзень да даты “выбараў” БХД збірае прамоўцаў якія
працавалі на акругах і абвяшчае іх Народнымі Дэпутатамі. Да ўдзела ў Радзе
Народных Дэпутатаў будуць таксама запрошаны прадстаўнікі іншых дэмакратычных
сілаў.
5.Падчас датэрміновага “галасавання” і ў дзень “выбараў”
БХД разам з партнэрамі арганізоўвае супольную кампанію “Права выбара”, сумеснае назіранне і інфармацыйную хвалю з мэтай ускрыць
факты фальсіфікацый.
6.БХД стварае штаб кампаніі ў які ўваходзяць сустаршыні,
рэгіянальныя каардынатары, прадстаўнікі Ўправы і інфармацыйна-аналітычнай
групы.
7.БХД вылучыць не менш за 230 прамоўцаў па ўсёй Беларусі.