Апостальскі Нунцый ушанаваў памяць ахвяраў Курапатаў і Трасцянца
2 лістапада, у дзень, калі Каталіцкі Касцёл моліцца за ўсіх памерлых вернікаў, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведаў мемарыяльны комплекс «Трасцянец» і ўрочышча Курапаты, дзе маліўся за ўсіх беларусаў, якія на працягу вякоў сталі ахвярамі насілля, і ўсклаў кветкі ў знак ушанавання іх памяці.