У Свіслачы ў сераду пройдзе сход супраць ліквідацыі сельсавету
У Свіслачы
(Асіповіцкі раён) у сераду, 6 лістапада, пройдзе сход мясцовых жыхароў супраць
ліквідацыі Свіслацкага сельсавету. Пра гэта паведаміла каардынатарка
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
Ніна Сакава. Пачатак сходу а 15-й гадзіне.
На сход
запрошаныя прадстаўнікі раённых уладаў, кіраўніцтва сельсавету і гэтак далей.
Запрашаем журналістаў!
Нагадаем, у Асіповіцкім раёне мясцовыя жыхары пратэстуюць супраць магчымай
ліквідацыі Свіслацкага сельсавету і далучэння яго тэрыторый да Ліпеньскага і
Ясеньскага сельсавету. Адпаведная прапанова асіповіцкіх уладаў была
надрукаваная ў газеце “Асіповіцкі край” за 11 кастрычніка.
Супраць такога рашэння ужо падпісаліся 330
чалавек з самой Свіслачы і суседніх вёсак, паведаміла каардынатарка аргкамітэту
па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Ніна Сакава.