У Капцёўцы раённыя ўлады ўчынілі рэйд па ўладальніках свінняў

06 лістапада 2013 09:53  |  Палітыка

У вёсцы Капцёўка
Гарадзенскага раёну 5 лістапада картэж з трох машынаў учыніў аб’езд усіх
уладальнікаў свінняў. У машынах былі намеснік старшыні райвыканкаму Аксаміт,
старшыня сельсавету, калгасны і раённы ветэрынарныя лекары і ўчастковы
міліцыянт.

 

З усіх
дакументаў, што ў іх былі з сабой, – састарэлы спіс вяскоўцаў, у якіх маюцца
свінні. Ад асобаў у гэтым спісе яны патрабавалі пазбавіцца ад усіх свінняў да 1
снежня. Ніякіх подпісаў не бралі, а папросты ставілі птушачкі насупраць
прозівшчаў.

 

“У спісе ў
мяне было пазначана 4 свінні, але насамрэч засталося толькі 3. Я ім сказаў, што
магу забіць дарослую свінню, бо яна ўжо вырасла, але не парсючкоў. Я паведаміў,
што магу аддаць іх толькі тады, калі ўлады заплоцяць мне за іх годную цану,
якую абяцаў Лукашэнка. Паколькі ж я заплаціў за парася 500 тысяч рублёў і яшчэ
па 200 тысяч аддаў на камбікармы, то для мяне годная цана – 700 тысячаў за
парася”, – адзначыў каардынатар аргкамітэту БХД па Гарадзеншчыне Мікола
Баўсюк, які жыве ў Капцёўцы.

 

На яго думку,
рэйд на машынах быў арганізаваны, каб запужаць сялянаў.

Болей навін