БХД заклікае абвесціць 7 лістапада жалобным днём
Беларуская Хрысціянская Дэмаратыя заклікае
адзначыць 7 лістапада як жалобны дзень і ўзгадаць ахвяраў беларускага народу,
якія палі ад рук камуністаў.
“Камуністычны пераварот і распаўсюд
камуністычнай ідэалогіі прывялі да шматлікіх ахвяраў беларускага народу. Ад рук
камуністычных катаў склалі жыцці сотні тысячаў простых жыхароў Беларусі, у тым
ліку і лепшыя прадстаўнікі беларускага народу.
І сённяшняя ўлада працягвае камуністычныя
тардыцыі. У засценках НКВД-КГБ, дзе катавалі і расстрэльвалі выбітных сыноў
Беларусі, і сёння працягваюцца рэпрэсіі супраць палітычных апанентаў рэжыму. На
дзяржаўным узроўні дагуэтуль святкуецца камуністычны пераварот, які стаў
пачаткам масавых крывавых рэпрэсіяў.
У сувязі з гэтым БХД заклікае ўшанаваць
памяць ахвяраў камунізму, спыніць святкаванне 7 лістапада і адзначаць яго як
жалобны дзень”.