БХД ушанавала памяць ахвяраў камунізму (фота)

07 лістапада 2013 11:38  |  Палітыка

Кіраўніцтва і актывісты Беларускай
Хрысціянскай Дэмакратыі адзначылі трагічны для беларускага народу дзень 7
лістапада ўскладаннем кветак ахвярам злачыннага камуністычнага рэжыму.

 

У прыватнасці, кветкі былі ўскладзеныя на
Вайсковых могілках у Менску да магілаў Янкі Купалы, які неаднаразова
пераследваўся камуністамі і загінуў ад іх рук у 1942 годзе, Кузьмы Чорнага, які
правёў год у засценках НКВД, Якуба Коласа, якому неаднаразова пагражаў арышт і
дом якога рэгулярна ператрушвалі НКВДзісты, і іншых.

 

Пасля Вайсковых могілак кіраўніцтва БХД
наведала мемарыял “Курапаты”, дзе таксама ўсклала кветкі ахвярам
камуністычнага тэрору ў Беларусі.

 

БХД ушанавала памяць ахвяраў камунізму (фота)
БХД ушанавала памяць ахвяраў камунізму (фота)
БХД ушанавала памяць ахвяраў камунізму (фота)

БХД ушанавала памяць ахвяраў камунізму (фота)

Болей навін