Павал Севярынец: воля – гэта вельмі ўмоўнае паняцце ў Беларусі (відэа)

08 лістапада 2013 09:39  |  Палітыка

 

Адзін з лідараў хрысціянскіх дэмакратаў не надта даўно выйшаў на свабоду. За плячыма ў яго – амаль тры гады «хіміі». У
які бок памяняла чалавека гэтае выпрабаванне? «Маю права» завітала да былога
палітвязня ў госці.

 

Паўла Севярынца прызналі
вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. «Сітуацыя выглядала так: Севярынца дакладна
трэба саджаць, проста таму, што ён Севярынец, напэўна. Але нідзе няма доказаў,
што ён б’е шкло, заклікае да гэтага», – распавёў былы палітвязень.

Павал
чакаў хатняга арышту, але яму прысудзілі тры гады гэтак званай «хіміі». Палітык
адбываў пакаранне ў вёсцыКуплін Пружанскага раёну, але не шкадуе і дзякуе Богу за выпрабаванні. На
пачатку тэрміну Паўлу забаранілі наведваць царкву, але ён даказаў, што мае на
гэта права, як і на асабістае жыццё. З Купліна Павал прывёз усё ліставанне са
сваёй нявестаю – Вольгай, якая чакала яго на волі ўсе тры гады і падтрымлівала
жаніха, нягледзячы на цяжкасці. «Я цяпер таксама павінен разумець, што нясу адказнасць не толькі за
сябе асабіста, але і за яе, і за сям’ю», – адкрыўся дзеяч.

Апынуўшыся
ў Менску пасля вызвалення, Павал не адчуў сапраўднай волі. «Прыязджаю, мяне сустракаюць людзі. Людзей
бяруць у пастарунак. Прыходзіш высвятляць, чаму, адразу ж абяцаюць запіхнуць
туды, адкуль прыехаў. Таму воля – гэта вельмі ўмоўнае паняцце ў Беларусі». Сама ж краіна выглядае зусім не гэтак, як у
марах Паўла: «Заходзіш у краму і чуеш
істэрычную рэакцыю на беларускую мову. Прадавачкі пачынаюць гаманіць і казаць
табе «фашыст» толькі за тое, што ты размаўляеш па-беларуску».

Не
дзіва, што спыняць палітычную дзейнасць Павал не спыняецца, а ў бліжэйшых
планах – вяселле.

 

Болей навін