Павал Севярынец вярнуўся на Пружаншчыну (фота)
У Пружанах 7
лістапада адбылася сустрэча з сустаршынёй аргкамітэту па стварэнні партыі
“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Паўлам Севярынцам. На сустрэчы
прысутнічалі каля 40 чалавек: сябры, актывісты БХД, вернікі розных цэркваў, а
таксама тыя, хто дапамагаў Паўлу Севярынцу, і тыя, каму дапамагаў ён.
Апроч таго, Павал
Севярынец наведаў спецкамендатуру ў Купліне, дзе ён адбываў пакаранне за
Плошчу, і паразмаўляў з асуджанымі ды міліцыянтамі.
Таксама
сустаршыня БХД наведаў сядзібу Юзафа Крашэўскага, фермерскую гаспадарку “Бардо”,
Белавежскую пушчу і вёску Лыскава.