Віталь Рымашэўскі: фільм “Жыве Беларусь” дазваляе зазірнуць за прыгожыя фасады Беларусі (відэа)

08 лістапада 2013 10:48  |  Палітыка

Сустаршыня
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі быў прыемна ўражаны
фільмам “Жыве Беларусь!”. Пра гэта ён заявіў у эфіры ток-шоў
“Форум” на тэлеканале Белсат.

 

“Фільм
робіць галоўную задачу, чаго сёння не хапае ў беларускім кінематографе і
палітыцы. Калі мы гаворым пра сотні зламаных жыццяў – гэта
статыстыка, а калі мы кажам пр адно асабістае зламанае жыццё чалавека – гэта трагедыя.
Калі мы кажам, у тым ліку на Захадзе, пра сотні збітых людзей, пра пагрозы
дзецям беларускіх палітыкаў, пра тое, што ў войска забіраюць па паліытычных
матывах, часм людзі проста пазяхаюць. Яны чуюць пра гэта і ў Афрыцы, дзе тысячы
забіваюць. А тут паказаная трагедыя рэальнага чалавека за беларускую мову. Тут
паказанае войска, беларуская вязніца. У Менску ёсць прыгожыя фасады КДБ, МУС, а
за гэтымі – вязніцы. І гэты фільм дазваляе паказаць, што ў Беларусі людзі
жывуць падвоеным жыццём. Фільм дазваляе тым, хто звонку зазірнуць за той бок
фасаду”, – адзначыў палітык.

 

Ён таксама
падкрэсліў, што калі паказанае ў фільме быў праўдаў хаця б для аднаго асобна
ўзятага чалавека (у Беларусі вядомыя факты забойства людзей у войску), то ўжо таму было б варта зняць гэты
фільм. “Гэты фільм досыць эмацыйна зняты, і многіх людзей можа прымусіць
суперажываць. А няма больш моцнай матывацыі да палітычнай і грамадскай
актыўнасці за боль і суперажыванне людзям, якія знаходзяцца ў бядзе. Я ведаю
шмат людзей, якія прыйшлі ў палітыку менавіта з гэтага. Многія з іх сталі
лідарамі апазіцыі”, – сказаў Віталь Рымашэўскі, аспрэчыўшы тым самым заявы,
што “Жыве Беларусь” не матывуе людзей да палітыкі.

 

На думку
сустаршыні БХД, было б хлуснёй паказаць, што людзей, якія прыходзяць у
апазіцыю, чакае бочка мёду ці мільёны даляраў, як кажуць па БТ. “Гэта
праўда фільма”, – заявіў ён.

“У фільме
ёсць момант, калі жаўнеры спачатку Захарку (галоўны герой) падтрымліваюць пасля
яго перамогі, а калі ім пагражае небяспека, то яны пачынаюць Захарку збіваць.
Гэта сітуацыя мне вельмі нагадала тое, што адбылося ў нашым Facebook з боку нашых дэмакратычных грамадскіх актывістаў
у дачыненні тых, хто здымаў гэты фільм і хто гуляў у галоўных ролях. Я пачуў
наступныя прэтэнзіі ад гэтых змагароў: чаму грошы далі не яму персанальна і
чаму не яго знялі ў гэтым фільме ў галоўнай ролі. Так што гэты фільм і гэтая
сітуацыя – гэта люстэрка, у тым ліку і дэмакратычнай супольнасці”, – дадаў
Віталь Рымашэўскі.

 

Болей навін