У Гародні створана “Гарадзенская Хрысьціянская Дэмакратыя”
У Горадні 10 лістапада адбылася
ўстаноўчая канфэрэнцыя ў справе стварэньня абласнога грамадзкага аб’яднаньня
«Гарадзенская хрысьціянская дэмакратыя»
Паводле
сустаршыні аргкамітэту Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, Паўла
Севярынца, які прысутнічаў наканфэрэнцыі, падобныя
грамадзкія аб’яднаньні ствараюцца ваўсіх абласьцях краіны.
Такую тактыку хрысьціянскія дэмакраты абралі пасьля таго, як улады ўжо чатыры разы адмовілі
ў рэгістрацыі хрысьціянска-дэмакратычнай партыі.
«Такім чынам, рэгіструючы рэгіянальныя аб’яднаньні, мы імкнёмся абараніць
нашых сябраў ад абвінавачваньняў у дзейнасьці незарэгістраваных
арганізацый, бо пакуль адбываецца працэс рэгістрацыі людзей нельга
абвінаваціць у дзейнасьці ад незарэгістраванай арганізацыі»,—
заявіў Севярынец.
Паводле Севярынца, нягледзячы нават на тое, калі ўлады ня будуць
рэгістраваць іх аб’яднаньні, сябры хрысьціянскіх дэмакратаў надалей
не адмовяцца ад актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцьці краіны,
а таксама працягнуць спрыяць адзінству ўсіх дэмакратычных сілаў Беларусі.