Віталь Рымашэўскі: далейшае закабаленне беларусаў толькі пагоршыць сітуацыю

12 лістапада 2013 12:18  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
Віталь Рымашэўскі пракаментаваў рашэнне Аляксандра Лукашэнкі пашырыць
кантрактную сістэму на ўсе катэгорыі працоўных грамадзянаў, а таксама вярнуць
практыку характарыстык з мінулых месцаў працы.

 

“У Беларусі трэба
не рабіць больш жорсткім рабаўладальніцкі лад, а пераходзіць на нармальныя
рынкавыя стасункі. Але ўсё адбываецца наадварот – ідзе паступовы працэс
закабалення і рабавання беларускіх грамадзянаў”, – адзначыў ён.

 

Пры гэтым палітык
заявіў, што у сельскай гаспадарцы, дзе працоўных сілаў не хапае, замежныя
працоўныя ўладкаваныя на значна лепшых умовах і атрымліваюць большыя заробкі за
простых беларускіх калгаснікаў.

 

“Прычына стагнацыі
ў эканоміцы не ў грамадзянах краіны, а ў карупцыйнай сістэме, мэта якой –
забяспечыць звышпрыбыткі для набліжаных алігархаў і добрыя ўмовы для карных
органаў”, – лічыць сустаршыня БХД.

 

“Далейшае
закабаленне працоўных не толькі не палепшыць сітуацыю ў краіне, але зробіць яе горш.
Гэта толькі павялічыць працоўную эміграцыю і адток насельніцтва ды паглыбіць
стагнацыю беларускіх прадпрыемстваў і ўсёй эканомікі Беларусі”, –
падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.

Болей навін