Дэвід Лідынгтан: вызваленне і рэабілітацыя ўсіх палітвязняў – умова нармалізацыя стасункаў з ЕЗ

13 лістапада 2013 08:04  |  Галоўныя навіны

Міністр Вялікабрытаніі па справах
Еўропы Дэвід Лідынгтан прывітаў вызваленне сустаршыні БХД Паўла Севярынца з-за
кратаў.

 

Спадар
Лідынгтан падкрэсліў, што яго краіна прытрымліваецца пазіцыі неабходнасці
вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі, для пачатку
нармалізацыі стасункаў паміж Еўразвязам і афіцыйным Менскам.

Вялікабрытанія будзе працягваць настойваць на
гэтай умове шляхам ужывання санкцый ЕС і іншых механізмаў, такіх як адмысловыя
працэдуры ААН.

Таксама міністр Лідынгтан адказаў на супольную
заяву сустаршыні БХД Віталя Рымашеўскага, старшыні АГП Анатоля Лябедзькі,
лідара Еўрапейскай Беларусі Андрэя Саннікава супраць размяшчэння расейскіх
ваенных баз на тэрыторыі Беларусі, запэўніўшы, што Вялікабрытаніясур’ёзна ставіцца да сваіх палітычных абавязацельстваў ў адпаведнасці з
“Будапешцкім мемарандумам” і будзе ўважліва сачыць за сітуацыяй.

Болей навін