Запрашаем на марафон салідарнасці з ксяндзом Лазарам
Запрашаем грамадства выказаць сваю падтрымку ксяндзу Лазару і яго сям’і, якая апынулася ў складаным матэрыяльным становішчы з-за неабходнасці аплаты паслуг адваката. На вечарыне салідарнасці будуць збірацца ахвяраванні для яе.
Таксама на марафон запрошаныя былыя вязні ўнутранай турмы КДБ – “амерыканкі”.
Пачатак 19 лістапада а 18:00 на Чарнышэўскага, 3.
Будзьма салідарнымі!