Адбыўся ўстаноўчы сход “Брэсцкіх Хрысціянскіх Дэмакратаў” (фота)
У Кобрыне адбылася сустрэча з лідарамі Беларускай Хрысціянскай
Дэмакратыі Георгіем Дзмітруком, Віталём Рымашэўскім і Паўлам Севярынцам. На
сустрэчы прысутнічалі актывісты БХД з Берасця, Баранавічаў, Пінска, Кобрына,
Жабінкі, Пружанскага раёну і гэтак далей.
Падчас сустрэчы было абмеркаванае
становішча ў Беларусі, адзінства апазіцыі і абранне адзінага кандыдата,
мясцовая кампанія, патрэба маральнай рэвалюцыі ў Беларусі.
Таксама
адбыўся ўстаноўчы сход “Брэсцкіх Хрысціянскіх Дэмакратаў”.
Нагадаем,Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Берасцейскага
аблвыканкама адмовілася
зарэгістраваць грамадскае аб’яданне “Берасцейскія Хрысціянскія
Дэмакраты”. Прычына гэтага – у назве арганізацыі. Паводле намесніцы начальніка ўпраўлення Баландзінай,
назва “Берасцейскія Хрысціянскія Дэмакраты” на беларускай мове не
адпавядае назве”Брестские Христианские Демократы”на рускай.