Жыхары Свіслачы адстаялі свой сельсавет
Жыхары Свіслацкага сельсавета Асіповіцкага раёну здолелі
адстаяць свой сельсавет, які мясцовыя ўлады збіраліся скасаваць, падзяліўшы яго
паміж Ліпенскім і Ясенскім сельсаветамі.
Жыхары Свіслацкага сельсавета накіравалі ў
Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт 10 калектыўных зваротаў з прапановай
захаваць Свіслацкі сельсавет у якасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі. У якасці
прычын для захавання сельсавета яго жыхары вылучылі:
нязручнасць альбо адсутнасць транспартных зносін з
адміністрацыйнымі цэнтрамі Ліпенскага і Ясенскага сельсаветаў, якое можа
прывесці да цяжкасцяў у атрыманні дзяржаўных паслуг, які прадастаўляюцца
насельніцтву сельвыканкамамі (6 зваротаў);
багатае гістарычнае мінулае аграгарадка Свіслач (наяўнасць
помнікаў археалогіі і архітэктуры рэспубліканскага значэння) і той факт, што
населены пункт Свіслач заўсёды быў адміністрацыйным цэнтрам (3 звароты);
наяўнасць на тэрыторыі аграгарадка Свіслач сацыяльнай
інфракструктуры (3 звароты).
Разгледзеўшы звароты грамадзян і высновы
адмысловай камісіі, Асіповіцкі райвыканкам і раённы савет дэпутатаў палічылі
мэтазгодным Свіслацкі сельсавет не скасоўваць. Адпаведную даведку аб выніках
высвятлення меркаванняў грамадзян апублікаваў 18
лістапада сайт раённай газеты “Асіповіцкі край”.
Нагадаем, супраць скасавання сельсавету падпісаліся 330 чалавек з
самой Свіслачы і суседніх вёсак, паведаміла каардынатарка аргкамітэту па
стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Ніна Сакава.