У Слоніме пададзена заяўка на пікет супраць АЭС
У Слоніме каардынатар аргкамітэту па стварэнні
партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Іван Бедка падаў заяўку
на пікет супраць будаўніцтва ў Беларусі АЭС.
Заяўка на пікет пададзеная на 15 снежня.
Іван Бедка мяркуе, што пікет дазволены не будзе, як
былі забароненыя і ўсе мінулыя пікеты.