БХД патрабуе ўвесці крымінальную адказнасць за жорсткае забойства і катаванне жывёл (+бланкі для збору подпісаў)
Беларускія хрысціянскія дэмакраты выказваюць абурэнне
забойствамі і катаваннямі жывёл у Менску і іншых гарадах краіны.
Мы патрабуем ад органаў МУС і пракуратуры неадкладна
прыняць меры па злове і пакаранни злачынцаў, паколькі па дадзеных псіхолагаў і
праваахоўнікаў, забойствы жывёл часцяком з’яўляецца першым крокам да забойства
людзей.
Мы таксама выступаем супраць узаконенай практыкай
жорсткага абыходжання з жывёламі і патрабуем прыняцця неабходнай прававой базы
для абароны жывёл у Рэспубліцы Беларусь.
Мы выказваем свой пратэст супраць узаконенага здзеку з жывёлау у нашай краіне – жывадзёрскага
адлову і наступных масавых забойств з ужываннем прэпаратаў, якія прыносяць боль
і пакуты жывёлам. Мы выказваем сваю занепакоенасць адсутнасцю прытулкаў для
жывёл.
Звяртаем увагу на той факт, што дэпутатамі Палаты
прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь і прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь былі
праігнараваныя шматлікія звароты арганізацый па абароне жывёл, а гэтак жа
петыцыя, падпісаная больш чым 28000 грамадзянами Рэспублікі Беларусь у
падтрымку прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь аб абароне жывёл. (Закон быў
прыняты ў лістападзе 2011 года ў першым чытанні. У маі 2012 года праект закона
«Аб абыходжанні з жывёламі» быў накіраваны Прэзідэнту для разгляду ў другім
чытанні. Аднак ўхвалены не быў. Пасля гэтага работа над законам была спыненая).
У сувязі з гэтым, мы лічым, што ўся паўната адказнасці
за сітуацыю, якая склалася ў справе аховы жывёл у Рэспублікі Беларусь, і як
следства гэтага – распаўсюджванне садызму і здзекі з жывёлащ ляжыць на дэпутатах
Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь і асабіста на прэзідэнце Рэспублікі
Беларусь.
Мы патрабуем:
1. неадкладна прыняць Закон Рэспублікі Беларусь аб
абароне жывёл.
2. у абавязковым парадку ўключыць у заканадаўчыя нормы
наступныя палажэнні:
– Увесці крымінальную адказнасць за жорсткае забойства
і катаванне жывёл.
Жорсткае забойства жывёл вызначыць як: забойства ў
выніку катаванні і нанясенне пабояў, смерць з прычыны знясілення ад працяглага
галадання жывёл, а таксама забойства жывёл без прымянення прызначаных для
гэтага ветэрынарных прэпаратаў (у тым ліку наркатычных), зарэгістраваных у
Рэспубліцы Беларусь, іншымі фізічнымі ці хімічнымі спосабамі, якія не прадухіляюць страх і боль.
Катаванне жывёл вызначыць як: нанясенне ім пабояў,
якiя прыводзяць да калецтва, або цяжкай траўмы, а таксама знясіленне ад працяглага галадання.
Зрабіць больш жорсткім грамадзянска-прававую і
адміністрацыйную адказнасць за жорсткае абыходжанне з жывёламі.
Жорсткае абыходжанне
з жывёламі вызначыць як: збіццё, катаванні, разбурэнне месцаў пражывання, утрыманне,
якое не адпавядае іх біялагічнаму віду, іншыя дзеянні (бяздзейнасць), якiя спрычыняюцца да калецтва, траўмы,
знясіленне ад працяглага галадання або гібель жывёл (за выключэннем выпадкаў,
прадугледжаных актамі заканадаўства)
– Забараніць
забойства жывёл спосабамі, якія прыводзяць да іх гібелі ад удушша, перагрэву,
пераахаладжэння, ужывання курарападобных прэпаратаў, аміяку і яго раствораў,
прэпаратаў групы міярэлаксантаў, і іншымі балючымі спосабамі, за выключэннем
выпадкаў неабходнай абароны або ў стане скрайняй неабходнасці пры абароне жыцця,
здароўя, правоў абаранялага або іншай асобы, інтарэсаў грамадства і дзяржавы;
– Забараніць забойства жывёл у прысутнасці няпоўнагадовых;
– Забараніць
прапаганду жорсткага абыходжання з жывёламі і заклікі да жорсткага абыходжання
з жывёламі, у тым ліку выраб, распаўсюджванне і публічны паказ кіна-, відэа-,
фота- і іншых матэрыялаў, якія прапагандуюць жорсткае абыходжанне з жывёламі,
за выключэннем публічнага паказу пры разглядзе спраў у судах;
– Пры адлове
безнаглядных жывёл забараніць ўжываць спосабы і тэхнічныя прыстасаванні, якiя спрычыняюцца да калецтва, траўмы
або гібелі безнаглядных жывёл.
– Адмовіцца ад рэгулявання колькасці
безнаглядных жывёл шляхам іх забойстваў. Замест гэтага, па прыкладзе развітых
дэмакратычных краін, увесці практыку кантрацэпцыі або біястэрылізацыі з наступным вяртаннем гэтых жывёл у месцы
іх адлову арганізацыяй па адлове жывёл.
– Абавязаць органы мясцовай улады забяспечыць умовы
для працы прытулкаў для бяздомных жывёл.
21 лістапада 2013
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя