Сябры БХД падпісалі віншавальныя паштоўкі ксяндзу Лазару (фота)
Менскія актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” падпісалі віншавальныя паштоўкі ксяндзу Лазару.
Святара, які з 31 траўня паўгады знаходзіцца ў СІЗА КДБ, актывісты БХД
павіншавалі з наступаючым 27 лістапада днём народзінаў, пажадалі яму моцы і
вытрымкі, а таксама хутчэйшага вызвалення.