У Літоўскім Сейме пройдуць парламенцкія слуханні па сітуацыі ў Беларусі

25 лістапада 2013 10:56  |  Палітыка

У Сейме Літвы 27
лістапада пройдуць парламенцкія слухання аб сітуацыі з выкананнем правоў
чалавека ў Беларусь.

 

Праграма слуханняў

 

14.30-15.00 –
Рэгістрацыя ўдзельнікаў, кава.

 

15.00 – 15.20
адкрыццё слуханняў, прывітальнае слова прадстаўнікоў Літоўскага Сейма, The
Eastern Europe Studies Centre ( EESC ) і беларускага боку (П. Севярынец, сустаршыня
БХД)

 

15.20 – 15.35 –
даклад “Дынаміка парушэнняў правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь за 2013”
(Таццяна Равяка, прэзідэнт Беларускага дома правоў чалавека Барыса Звозскава,
член праўлення праваабарончага цэнтра “Вясна”)

 

15.35 – 15.50 –
даклад «Свабода прэсы ў Беларусі» (Жанна Літвіна, старшыня Беларускай асацыяцыі
журналістаў)

 

15.50 – 16.30 –
выступленні сваякоў палітвязняў.

 

Наталля Пінчук (жонка
палітвязня, беларускага праваабаронцы, старшыні праваабарончага цэнтра
“Вясна”, віцэ -прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся
Бяляцкага)

Вольга Завадская
(маці Дзмітрыя Завадскага, бясследна зніклага летам 2000 году аператара
беларускага бюро расійскага тэлеканала ОРТ Дзмітрыя Завадскага)

Марына Адамовіч (жонка
кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 года, палітвязня
Мікалая Статкевіча)

Марына Лобава (маці
палітычнага зняволенага Эдуарда Лобава, сустаршыні “Маладога Фронту”)

 

16.30 – 16.45 –
адказы на пытанні.

 

16.45 – 17.15 –
выступленні прадстаўнікоў беларускіх палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў
(Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, рух “За Свабоду”, кампанія
«Гавары праўду!», Партыя БНФ, Аб’яднаная Грамадзянская Партыя, партыя “Справядлівы
Свет”, Беларуская нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці
Усходняга партнёрства, Асамблея дэмакратычных арганізацый)

 

17.15 – 17.30 –
адказы на пытанні.

 

17.30 – 17.40 –
прыняцце і падпісанне Звароту да ўрада Беларусі і ўдзельнікаў саміту Усходняга
партнёрства (Вільня)

 

Закрыццё слуханняў.

 

17.40 -18.00 –
індывідуальныя кантакты ўдзельнікаў слуханняў з прэсай

Болей навін