Як адмовіцца ад алкаголю? Анатоль Астапенка ў “Размове Калінкінай” (відэа)
Беларусь увайшла ў лік сусветных лідараў у спажыванні алкаголю. Гэта
сведчыць, што беларусы, співаючыся, дэградуюць як нацыя. Паратунку і адказу на
пытанне, што рабіць, шукаюць ў праграме «Размова Калінкінай».
Кандыдат
фізіка-матэматычных навук, пісьменнік, сябар БХДАнатоль Астапенкараспавёў у праграме «Размова Калінкінай», што не спажывае спіртнога ўжо шмат гадоў, хоць
і меў раней алкагольны стаж некалькі дзесяцігоддзяў. «Гэта было сур’ёзнаю праблемаю», – падзяліўся спадар Астапенка, якіна пачатку 90-х гадоў спрабаваў нават кадавацца ад залежнасці.
Захада дапамагла, праўда, толькі на год.«Людзі, якія ідуць гэтым шляхам, устрымліваюцца
ад алкаголю дзесьці год ці два. Потым гэты тэрмін змяншаецца з кожным разам.
Даходзіць да таго, што яны закадуюцца, а на наступны дзень зноў працягваюць
ужываць».
Кадаванне
– гэта адтэрміноўка, падкрэсліў пісьменнік, бочалавек ўсё роўна працягвае жыць у сістэме ўжывання алкаголю, а
калі ён сядзіць за сталом, то амаль заўсёды зайздросна, як іншыя людзі
«весяляцца», куляючы чаркі.Людзі пачынаюць адлічваць час, калі закончыцца
кадаванне, становяцца вельмі раздражнёнымі, нервовымі. Менавіта таму некаторыя
жонкі кажуць закадаваным сужэнцам: «Лепш бы ты піў».
«Калі чалавек трапіў у залежнасць, то алкаголь
яго ўжо ніколі не выпусціць. Можа быць, што чалавек шмат гадоў і не ўжывае з
нейкай прычыны, то алкагалізм у ім ўсё роўна сядзіць. І калі ён праз 20 гадоў
возьме гэтую чарку, то зноў імгненна сап’ецца», – адзначыў госць «Белсату».
Сіла
волі, лічыць спадар Астапенка, не дапаможа чалавеку адмовіцца ад алкаголю.Шляхі вызвалення могуць быць
вельмі розныя. У любым выпадку чалавек мусіць змяніцца духоўна, мяркуе
навукоўца.Да прыкладу,
некаторыя змянілі стаўленне да алкаголю, чытаючы Новы Запавет. ПісьменнікВіль Ліпатаўапісаў
у сваім творы «Шэрая мыш» цікавы выпадак, калізняволены алкаголік вырашыў перастаць піць, пабачыўшы ў камеры, як
пад скураю мышы б’ецца ейнае маленькае сэрца.«Дастаткова нейкага знаку, а шляхоў
вельмі шмат», – мяркуе госць
«Белсату».