Забойцу смалянскага святара прад’яўлена абвінавачанне
Упраўленне Следчага камітэту Беларусі па Віцебскай вобласці прад’явіла абвінавачанне аднаму з двух падазраваных у забойстве ў Оршы ў ноч на 22 лістапада праваслаўнага святара з вёскі Смаляны ў Аршанскім раёне. Абвінавачаны ў забойстве Аляксандр Марозаў 22-гадовы малады чалавек заключаны пад варту.
Пры гэтым, як паведаміла афіцыйная прадстаўніца віцебскага УСК Іна Гарбачова, другога затрыманага на месцы злачынства падазраванага ўжо вызвалілі, бо першапачатковыя падозранні ў яго дачыненні да забойства не пацвердзіліся, перадае БелТА.
Як паведамляў Тэлеграф, па непацверджанай інфармацыі, забойца – чалавек, якому святар дапамагаў і, магчыма, якога ён пусціў да сябе пераначаваць.