Запрашаем на Марафон салідарнасці з палітвязнямі
27 лістапада Беларусь адзначае Дзень Герояў. Запрашаем
адсвяткаваць гэты урачысты дзень разам, прыняўшы удзел у Марафоне Салідарнасці
з палітвязнямі.
Да ўдзелу запрошаныя як былыя
палітвязні, так і сваякі тых, хто застаецца за кратамі.
Падчас мерапрыемства чакаюцца выступы
барда Андрэя Мельнікава і лідара “Маладога Фронту” Змітра Дашкевіча.
Пачатак 27 лістапада а 18-00 на
Чарнышэўскага 3.