Абаронцы жывёл дамовіліся распрацаваць законапраект аб крымінальнай адказнасці за жортскае абыходжанне з жывёламі (фота)

27 лістапада 2013 12:33  |  Галоўныя навіны

У Менску 26
лістапада адбыўся круглы стол, прысвечаны неабходнасці прыняцця ў Беларусі
закону аб абароне жывёл. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі Беларускай Хрысціянскай
Дэмакратыі і Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў, экалагічных арганізацый (ЗооШанс,
Зоосвет, Ахова птушак Бацькаўшчыны), валанцёры.

Падчас
мерапрыемства хрысціянскія дэмакраты і прадстаўнікі экалагічных арганізацый
падзяліліся сваім досведам у абароне жывёл і выказалі свой пункт гледжання на
гэту прабему.

На круглым стале
было дамоўлена распрацаваць законапраект аб увядзенні ў Беларусі крымінальнай
адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёламі, распланаваны шэраг акцый у
падтрымку будучага законапраекту (інфармацыйныя кампаніі, збор подпісаў,
правядзенне пікетаў і гэтак далей).

Болей навін