У Бабруйску адзначылі ўгодкі Слуцкага паўстання (фота)

28 лістапада 2013 19:10  |  Галоўныя навіны

У Бабруйску
мясцовыя актывісты адзначылі чарговыя ўгодкі Слуцкага збройнага чыну 1920 году.

 

Ля мясцовага
помніка ахвярам савецкіх рэпрэсіяў, які актывісты ўпрыгожылі нацыянальнай
сімволікай, яны ўсклалі кветкі, запалілі знічы, а таксама зрабілі невялікі
салют у гонар слуцкіх паўстанцаў.

 

Апроч таго,
мінакам былі раздадзеныя інфармацыйныя ўлеткі, паведаміла магілёўская абласная
каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя” Таісія Кабанчук.

 

У Бабруйску адзначылі ўгодкі Слуцкага паўстання (фота)
У Бабруйску адзначылі ўгодкі Слуцкага паўстання (фота)

Болей навін