Віталь Рымашэўскі: слуханні ў Сойме Літвы стануць пачаткам новай хвалі салідарнасці з Беларуссю

29 лістапада 2013 08:55  |  Галоўныя навіны

Па выніках слуханняў па сітуацыі
ў Беларусі, якія прайшлі з ініцыятывы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў
Сойме Літвы, быў прыняты супольны зварот да ўладаў Беларусі з патрабаваннем
вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў і правесці расследванне спраў зніклых
палітыкаў, а таксама да Еўрапейскага Саюзу з заклікам дамагацца выканання
афіцыйным Менскам гэтых патрабаванняў.

 

Усе падпісанты звароту заявілі
сябе прыхільнікамі еўрапейскага шляху Беларусі і выказалі сваю падтрымку
інтэграцыі Беларусі і ЕС.

 

Зварот адкрыты да падпісання, і
падчас мерапрыемстваў саміту Усходняга Партнёрства ў Вільні яго актыўна падпісваюць
ўдзельнікі саміту, у тым ліку дэпутаті больш чым 30 краін Еўропы. Па выніках
слуханняў плануецца правесці парламенцкія дэбаты ў Сойме Літвы і ў парламентах
іншых еўрапейскіх краін.

 

“Пераацаніць дасягненні
гэтых слуханняў для Беларусі, якія былі праведзеныя дзякуючы падтрымцы нашых
партнёраў з Саюзу Айчыны – Літоўскіх хрысціянскіх дэмакратаў, немагчыма. Гэта
адно з самых важных мерапрыемстваў апошняга часу. Падчас слуханняў вяліся
прамыя трансляцыі, дзякуючы якім не толькі палітыкі, але і звычайныя літоўскія
грамадзяне маглі пачуць сваякоў беларускіх палітвязняў і зніклых палітыкаў,
даведацца праўду пра тое, што насамрэч адбываецца ў Беларусі. Спадзяюся, гэтыя
слуханні стануць рэальным пачаткам новай хвалі салідарнасці, якая распачнецца ў
Еўропе да Беларусі і якая прыйдзе на зменуRealpolitik,
што набірае пазіцыі ў адносінах ЕС з дыктатурамі”, – адзначыў сустаршыня
БХД Віталь Рымашэўскі.

Болей навін