Віталь Рымашэўскі: Макей проста неадэкватны

30 лістапада 2013 10:03  |  Галоўныя навіны

 

Заява
аб тым, што ў Беларусі няма палітвязняў раўназначная таму, што Зямля плоская.

 

Такім
чынам сустаршыня аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская
дэмакратыя» (БХД) Віталь Рымашэўскі пракаментаваў сайту charter97.org заяву
кіраўніка МЗС Беларусі аб тым, што ў краіненяма палітвязняў.

 

«Я
думаю, што Макей неадэкватны. Гэта абсалютна неадэкватнае выказванне, таму што
ўсе еўрапейскія палітыкі, якія выступалі ў Вільні на саміце «Усходняга
партнёрства» наконт Беларусі, пачыналі ці сканчалі свой выступ беларускімі
палітвязнямі. Гэта значыць, што абысці гэтую тэму проста немагчыма. І заява пра
тое, што ў Беларусі няма палітвязняў раўнасільная таму, што Зямля плоская», – мяркуе палітык.

 

Сустаршыня
БХД перакананы, што гэта сведчыць аб тым, што курс беларускага рэжыму застаецца
нязменным, а сам Макей нахабна плюе ў твар Еўропе.

 

«І
гэта адбываецца, нягледзячы на тое, што яго персанальна выключылі з «чорнага спісу», хоць неабгрунтавана. Зрэшты, цяпер ён пацвердзіў
неабгрунтаванасць выкрэслівання яго імя з гэтага спісу. Той факт, што
паштальёнам Лукашэнкі стаў Макей, на замежную палітыку Беларусі гэта ні на ёту
не паўплывала», – дадаў Рымашэўскі.

 

Палітык
мяркуе, што падставай для прызыву зняць санкцыі з’явілася празмерная мяккасць з
боку еўрапейскіх палітыкаў і вельмі няўдалая спроба праводзіць «realpolitik».

 

«Неабгрунтаванае
зняцце санкцый з Макея дало падставу рабіць заяву аб зняцці санкцый і з
астатніх», – падсумаваў Віталь Рымашэўскі.

 

Нагадаем,
размаўляючы з журналістамі на саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні Кіраўнік
МЗС Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што «ў краіне
няма ніякіх палітвязняў». Ён таксама заклікаў Еўрасаюз зняць санкцыі з
прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.

Болей навін