Павал Севярынец, Анатоль Лябедзька і Наталля Пінчук сустрэліся з Даляй Грыбаўскайце
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі
“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павал Севярынец, лідар
Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Анатоль Лябедзька і жонка кіраўніка праваабарончага
цэнтру “Вясна”, палітвязня Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук 29
лістапада падчас саміту Ўсходняга Партнёрства ў Вільні сустрэліся з прэзідэнтам
Літвы Даляй Грыбаўскайце.
Як адзначыў
Павал Севярынец, медыі прысутнічалі толькі на самым пачатку сустрэчы. Ад кожнай краіны Ўсходняга партнёрства было па адным-тры чалавекі. Калі
журналісты выйшлі, пачаліся
размовы на канкрэтныя тэмы і прагучалі канкрэтныя
прапановы.
По словах сустаршыні БХД, прэзідэнт Літвы дасканала ведае сітуацыю ў кожнай
краіне, якая бярэ ўдзел у еўрапейскай ініцыятыве «Усходняга партнёрства». “У
мяне склалася ўражанне, што еўрапейцы хочуць зрабіць працу ў межах гэтай ініцыятывы больш эфектыўнай. Расея паводзіць сябе агрэсіўна, што з’яўляецца праблемаю для кожнай краіны – і сёння гэта
разумеюць у Еўропе. Гэта не столькі літоўская, колькі еўрапейская пазіцыя”, – дадаў Павал
Севярынец.
Палітык падкрэсліў, што еўрапейцы ў
справе Беларусі стаяць на прынцыповых пазіцыях і не збіраюцца здаваць Беларусі.
Апроч
таго, кожны з беларускіх выступоўцаў закранаў пытанне палітвязняў у Беларусі