БХД: Спробы задушыць прагу народу Ўкраіны да свабоды будуць марнымі

02 снежня 2013 09:21  |  Галоўныя навіны

Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты
вітаюць народ Украіны ў яго імкненні да свабоды, да еўрапейскай будучыні.

 

Мы выказваем сваю салідарнасць з
мільёнамі ўкраінцаў, якія змагаюцца за будучыню сваёй краіны, супраць навалы
дыктатуры і расейскай акупацыйнай палітыкі. Сёння ў Кіеве і іншых гарадах
Украіны вырашаецца лёс не толькі Ўкраіны, але і ўсёй Усходняй Еўропы.

 

Мы асуджаем зверскае збіццё
мірных дэманстрантаў, якое адбылося на загад дзейснай украінскай улады, і
выказваем спачуванні пацярпелым.

 

Мы перакананыя, што ўсе спробы
задушыць народныя пратэсты, прагу народу Ўкраіны да свабоды, незалежнасці і
дэмакратыі будуць марнымі. І Ўкраіна, як у будучым і Беларусь, стануць вольнымі
і дэмакратычнымі еўрапейскімі краінамі.

Болей навін