Заява БХД: Мытны звяз нясе збядненне беларусам і страту незалежнасці Беларусі

02 снежня 2013 15:16  |  Галоўныя навіны

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя звяртае ўвагу, што знаходжанне Беларусі
ў Мытным звязе пагаршае ўмовы жыцця простых беларусаў, вядзе эканоміку краіны
да стагнацыі і заняпаду.

 

Увядзенне нормаў Мытнага звязу наносіць шкоду эканамічнаму дабрабыту грамадзян
Беларусі, ставіць пад пагрозу цэлы клас дробных прадпрымальнікаў. З прычыны
Мытнага звязу, беларусы, якія ўжо дзеля бздуры рэжыму Лукашэнкі-Пуціна вымушаныя
рызыкаваць сваім жыццём, ездзячы на старых аўтамабілях, таксама сутыкнуцца з
падаражэннем тавараў лёгкай прамысловасці.

 

У Мытным звязе ўлада Беларусі багацее, народ бяднее, а краіна ўсё больш
страчвае палітычную і эканамічную незалежнасць.

 

Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты выказваюць салідарнасць і падтрымку
дробным прадпрымальнікам і патрабуюць ад уладаў спыніць ціск на іх. Апроч таго,
БХД патрабуе ад уладаў адмовіцца ад сяброўства Беларусі ў Мытным звязе як ад
шкоднага і пагражаючага нацыянальным інтарэсам дзяржавы ўтварэння.

Болей навін