У Слоніме забаранілі пікет супраць будаўніцтва АЭС

03 снежня 2013 16:42  |  Палітыка

18 лістапада каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя” Іван Бядко сумесна з сябрамі Слонімскага згуртавання
дэмакратычных сіл, у адпаведнасці з заканадаўствам падаў заяўку
на правядзенне пікету супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі.

 

“2 снежня нас уведамілі аб
адмове ў пікеце па надуманай падставе. Нібыта няправільна складзеная заяўка”, – адзначыў ён.

 

Нагадаем, правесці пікет
планавалася
15 снежня.

Болей навін