Ксяндза Лазара вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе
Апостальская
Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь была праінфармавана кампетэнтнымі органамі
краіны аб тым, што няма больш падставаў для далейшага ўтрымання ксяндза
Уладзіслава Лазара ў следчым ізалятары КДБ.
Было прынята
рашэнне, што падчас следства, якое яшчэ працягваецца, святар павінен
знаходзіцца ў пастаянным месцы, маючы свабоду перамяшчэння і дзеяння, паводле
вызначаных нормаў, з абавязкам штодзённай рэгістрацыі ў аддзяленні міліцыі.
Апостальскага Нунцыя папрасілі забраць
ксяндза Лазара са следчага ізалятара КДБ.