У панядзелак а 18-й: чытачы Багдановіча абараняюць музей Максіма, чытаючы вершы
Чытачы Максіма Багдановіча, абураныя звесткамі пра
знішчэнне музея класіка, адгугкнуліся на заклік вядомых грамадскіх дзеячаў і
збіраюцца ў панядзелак, 16 снежня, а 18-й гадзіне на ганку музея, каб чытаць
ягоныя вершы.
Чакаюцца як аматары творчасці Багдановіча, так і
знакамітыя паэты з вершамі, прысвечанымі класіку.
Сустрэчы на ганку а 18-й плануецца рабіць
штодзённымі да тае пары, пакуль улады не адмовяцца ад скасавання музея.