Віталь Рымашэўскі: Пазіцыя ЗША застаецца нязменнай
У Менску 12
снежня адбылася сустрэча шасці беларускіх дэмакратычных сілаў з прадстаўніком
Дзярждэпартаменту ЗША Эрыакам Рубінам. Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю на
сустрэчы прадстаўляў сустаршыня Віталь Рымашэўскі.
Паводле яго
словаў, сустрэча прайшла ў адкрытай абстаноўцы. Падчас яе абмяркоўваліся
сітуацыя ў Беларусі, у краінах Усходняга Партнёрства, у прыватнасці, ва Ўкраіне
і яе ўплыў на Беларусь. Таксама бакі абмеркавалі пытанні яднання беларускай апазіцыі,
больш шчыльнага супрацоўніцтва паміж ЗША і беларускай грамадзянскай
супольнасцю, а таксама паміж ЗША і беларускімі ўладамі.
“Прадстаўнік
ЗША заверыў у нязменнасці пазіцыі Вашынгтона адносна сітуацыі ў Беларусі. Пры
гэтым ён адзначыў наяўнасць спадзеваў на тое, што ў Менску можа аднавіць працу ў
поўным аб’ёме амбасада ЗША, статус якой быў паніжаны ў 2008 годзе”, –
паведаміў Віталь Рымашэўскі.