Прапанова БХД для абрання адзінага – сумясціць З’езд і праймерыз
Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя лічыць найбольш эфектыўным вылучэнне адзінага кандыдата
ад дэмакратычных сілаў з дапамогай сумяшчэння працэдураў “народнага
праймерыз” і Ўсебеларускага з’езду.
На погляд хрысціянскіх дэмакратаў, гэта дазваляе як
задзейнічаць вялікую колькасць людзей у мабілізацыі перад кампаніяй 2015 года,
так і адказна падыйсці да фармавання адзінай каманды і адзінай стратэгіі.
Важна правесці выбары адзінага як мага раней.