Хадановіч і Кустава: музей Багдановіча трэба адстаяць

14 снежня 2013 11:43  |  Галоўныя навіны

Вядомыя
беларускія паэты пракаментавалі прэсавай службе Беларускай Хрысціянскай
Дэмакратыі ініцыятыву ўладаў па зніжэнні статусу музею Максіма Багадановіча да
філіялу Дзяржаўнага музею гісторыі беларускай літаратуры.

 

“У Беларусі
адбываецца мэтанакіраванае звужэнне прасторы беларускасці, прасторы беларускай
культуры. Зніжэнне статусу музею да ўзроўню філіялу, а затым і магчымае яго
закрыццё з’яўляюцца актамі драпежніцтва да беларускай культуры”, –
адзначыла Валярына Кустава.

 

Яна таксама
паведаміла, што 17 снежня на беларускай літаратурнай вечарыне ў Варшаве будзе
ўздымаць гэтае пытанне.

 

У сваю чаргу
Андрэй Хадановіч падкрэсліў, што “падзяляе неспакой і абурэнне грамадства”
ў сувязі са скасаваннем самастойнага статусу музея класіка беларускай
літаратуры. Паводле яго словаў, беларускі ПЭН-цэнтр на днях звярнуўся ў
Міністэрства культуры з шэрагам пытанняў: з чым звязаная такая ініцыятыва
ўладаў, ці не пагражае яна стратай будынку музею, што будзе з філіяламі музею –
“Беларускай хаткай” у Менску і фальваркам Ракуцёўшчына.

 

“Музей
мусіць заставацца самастойным нават пры цяжкасцях з фінансаваннем. Багдановіча
кранаць нельга!” – заявіў паэт, адзначыўшы, што па магчымасці паспрабуе
паўдзельнічаць у чытанні
вершаў класіка на ганку музея
.

 

Нагадаем, што з панядзелка, 16 снежня, чытачы Багдановіча збіраюцца штодня чытаць вершы класіка на ганку музея.

Болей навін