У Берасці прайшла сустрэча з Паўлам Севярынцам (фота)
Каля 20 чалавек прыйшло на сустрэчу з Паўлам Севярынцам у рэдакцыю газеты “Брэсцкі кур’ер”. Ініцыятарам сустрэчы выступіў аргкамітэт БХД.
Старшыня гарадской арганізацыі БХД па Берасцейскай вобласці Зміцер Шурхай:
– Прыехаў з Менска сустаршыня БХД Павел Севярынец, разам з
Гіоргіем Дзмітруком, які таксама з’яўляецца сустаршынём Беларускай
хрысціянскай дэмакратыі з Кобрына.
Сустаршыня БХД Павел Севярынец:
– Вялікі дзякуй за тое, што вы ў гэты вечар змаглі прыйсці на
сустрэчу. Змагу трохі распавесці берасцейцам пра тое, што ўбачыў на
Берасцейшчыне за апошнія тры гады.
Гэта першы візіт Севярынца ў Берасце пасля адбыцця пакарання за Плошчу-2010.
На сустрэчы абмеркавалі шэраг пытанняў, датычных удзелу ў мясцовых
выбарах, а таксама выпрацоўцы стратэгіі апазіцыі на прэзідэнцкую
кампанію.