Актывіста БХД зь Берасьця, які зладзіў палітычны пэрфоманс, зьмясьцілі ў вар’ятню

16 снежня 2013 01:10  |  Галоўныя навіны

Актывіста БХД Алеся Чаркашына зьмясьцілі ў Берасьцейскую псыхіятрычную лякарню. Аб гэтым паведаміў каардынатар аргкамітэту БХД па Берасьцейшчыне Зьміцер Шурхай:

«Я датэлефанаваўся ў дзяжурную частку Ленінскага РАУС Берасьця, дзе мне паведамілі, што суду пакуль ня будзе, таму што Чаркашыным зацікавіліся мэдыкі з псыхіятрычнай лякарні. Маўляў, сказалі, што „наш пацыент”.

Алеся павезьлі на псыхіятрычны агляд. Ён можа цягнуцца да трох дзён. І толькі ў тым выпадку, калі Чаркашына прызнаюць нармальным, будзе складацца пратакол аб несанкцыянаванай акцыі. Лічу гэта правакацыяй з боку КДБ, таму што супрацоўнікі міліцыі наўрад ці выклікалі б гэтых урачоў. Гэта ўсё зроблена дзеля таго, каб быў псыхалягічны ціск на Алеся і каб яго дыскрэдытаваць. Магу заявіць, што Алесь Чаркашын нармальны, здаровы і адэкватны чалавек. Акцыя, вядома, была неардынарная, нетыповая. На тое ён і пэрфоманс».

Зьміцер Шурхай кажа, што лічыць безпадстаўнай сытуацыю са зьмяшчэньнем Алеся Чаркашына ў псыхіятрычную лякарню.
 

Нагадаем, 15 сьнежня Алесь Чаркашын зладзіў пэрфоманс, у часе
якога прамаўляў ля ганку Берасьцейскага аблвыканкаму, папярэдне
апрануўшыся ў адзеньне «прарока», абвязаўшы рукі ланцугамі і абліўшы
чырвонай фарбай.

Болей навін