Павал Севярынец: “У рэжыма дах з’ехаў ўжо даўно”

16 снежня 2013 19:05  |  Галоўныя навіны

Севярынец заклікае вернікаў прыслухацца да Алеся Чаркашына і маліцца за Беларусь. 

 

“Рэжым, у якога дах з’ехаў ужо даўно, лічыць біблійныя заклікі да пакаяння вар’яцтвам. Я вельмі раю ўсім паглядзець зварот Алеся, падтрымаць гэтага хлопца і маліцца за
Беларусь” – адзначыў сустаршыня БХД Павал Севярынец.

 

Нагадаем, 15 сьнежня Алесь Чаркашын зладзіў пэрфоманс, у часе
якога прамаўляў ля ганку Берасьцейскага аблвыканкаму, папярэдне
апрануўшыся ў адзенне «прарока», абвязаўшы рукі ланцугамі і абліўшы
чырвонай фарбай.

 

Болей навін