Алеся Чаркашына, які зладзіў акцыю каля Брэсцкага аблвыканкама, вызвалілі без суда
Актывіста Алеся Чаркашына, якога ў нядзелю затрымалі за несанкцыянаваны пікет ля Брэсцкага аблвыканкамасёння даставілі ў суд, але потым адвезлі назад у РАУС, адкуль выпусцілі.
Суд меў адбыцца сёння а 9-й раніцы, але Чаркашына ў суд прывезлі толькі пасля 10-й, распавёў каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі БХД па Брэсцкай вобласці Зміцер Шурхай.
Аднак у 12:15 Шурхай паведаміў, што пасяджэнне суда так і не адбылося, а Чаркашына адвезлі назад у Ленінскі РАУС г. Брэста, алкуль неўзабаве выпусцілі.