Ператрус на кватэры баранавіцкага актывіста БХД
Увечары 18 снежня адбыўся ператрус на кватэры баранавіцкага актывіста БХД Арцёма Бабея. Пра гэта прэсавай службе БХД паведаміў каардынатара БХД па берасцейскай вобласці Зміцер Шурхай.
“Ператрус адбываўся у адсутнасці Арцёма, прыкладна з 21 да 22-й гадзіны вечара, прыстунічала толькі яго маці. Міліцыянты патлумачылі, што ператрус быў звязаны з бойкай паміж баранавіцкім студэнтамі і туркменамі, што адбылася некалькі дзён таму”.
“Справа ў тым, што пасля той бойкі, якая адбылася 13 снежня, па ўсім горадзе міліцыянты, у тым ліку АМАП, сталі неабгрунтавана затрымліваць на вуліцах Баранавічаў групы моладзі, адвозіць ў аддзяленні міліцыі і перапісваць звесткі. Пад такую аблаву патрапіў пару дзён таму і Арцём. А цяпер прыйшлі да яго быццам бы шукаць рэчы, звязаныя з бойкай,” – распавёў Зміцер Шурхай.
У выніку ператрусу былі канфіскавалі 2 ноўтбукі – маці і брата – ды ўлёткі з палітычным зместам, у тым ліку ўлёткі кампанні БХД па сямейных каштоўнасцях і супраць наркотыкаў. Таксама была канфіскаваная бейсбольная біта Арцёма, бо хлопец захапляецца бейсболам.