Дзяніс Садоўскі: Думаю, «Cтоп падатак» варта паўтарыць (Відэа, Фота)
абвешчана ў сацыяльных сетках некалькі дзён таму, пачалася, як і
планавалася, а 18-й гадзіне на цэнтральным праспекце Менска. Кіроўцы
аўтамабіляў ехалі вельмі марудна альбо спыняліся. Да 18:10 рух па
праспекце практычна спыніўся. Відавочцы акцыі паведамлялі, што ў акцыі
ўзялі ўдзел дзясяткі аўтамабілістаў.
У прыватнасці, так мяркуе прэс-сакратар аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі. Сёння ён быў на праспекце Незалежнасці ў той час, калі там праходзіла акцыя аўтамабілістаў. Актывіст распавёў сайту charter97.org, як яна пачыналася.
«У шэсць гадзін, калі пачуліся гудкі, усе людзі, якія ішлі па праспекце, спыніліся і са здзіўленнем сталі глядзець на тое, што адбываецца, падыходзілі да праезнай часткі, пыталіся. У тым месцы, дзе знаходзіўся я, першай спыніўся інкасатарскі аўтамабіль. Вядома, наўрад ці яе кіроўца ўдзельнічаў у акцыі, але мяне гэта прымусіла ўсміхнуцца. Ён стаў на «аварыйку» на хвілін 10».
Дзяніс Садоўскі мяркуе, што наўрад ці праз адну акцыю падатак на аўто будзе адменены, але пры гэтым называе яе паспяховай праз тое, што вялікая колькасць звычайных людзей пераадолела страх перад уладамі.
«Гэта адна з найбольш цікавых і рэзанансных акцый за апошні год, бо ў ёй бралі ўдзел не столькі актывісты апазіцыйных партый і рухаў, колькі звычайныя грамадзяне. Большасць кіроўцаў, якія былі на праспекце, падтрымлівалі яе, падаючы гукавыя сігналы. Тых, што адважыліся спыніцца ці скінуць хуткасць, было менш. У асноўным людзі выказвалі пратэст менавіта сігналамі. Гэта, хутчэй за ўсё адбылося праз велізарную колькасць супрацоўнікаў ДАІ, якія стаялі ўздоўж праспекта праз кожныя 15 метраў. Былі і эвакуатары. Даішнікі блакавалі заезд на праспект з суседніх вуліц. Было відавочнае нагнятанне ўладамі страху, гэта таксама аказала ўплыў. Але я думаю, што калі такую акцыю паўтарыць, то ўдзельнікаў будзе ўжо нашмат больш. Людзі ўбачылі, што салідарнасць – не пустое слова, што яны не адны», – сказаў ён.
Актывіст мяркуе, што ў наступнай такой акцыі, калі яе правесці, возьме ўдзел большая колькасць людзей.
«Удала абраны фармат – пратэст не выходзячы з машыны. З аднаго боку, акцыя атрымалася рэзананснай і гучнай, з іншага – яна была бяспечнай для большасці ўдзельнікаў. Такі фармат робіць яе паспяховай. Я думаю, што акцыю варта паўтарыць яшчэ раз. Гэта паўплывала б на салідарнасць паміж людзьмі. Можа быць мае сэнс прадумаць фармат удзелу тым, хто не мае аўто», – сказаў Дзяніс Садоўскі.
Акцыя, аб якой было абвешчана ў сацыяльных сетках некалькі дзён таму, пачалася сёння а 18-й гадзіне на цэнтральным праспекце Менска. Кіроўцы аўтамабіляў пачалі ехаць вельмі павольна альбо зусім спыняліся. Рух па праспекце практычна спыніўся, у многіх аўтамабіляў былі ўключаны «аварыйкі», і яны бесперапынна сігналілі.
Нагадаем, у наступным годзе ў Беларусі можа з’явіцца аналаг транспартнага падатку – дзяржаўны збор за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Плаціць яго прыйдзецца пры праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду як юрыдычным, так і фізічным асобам.