У Трасцянцы ўшанавалі памяць Вінцэнта Гадлеўскага (Фота)

24 снежня 2013 14:20  |  Грамадства

24 снежня 1942
году ў Менску ў Чырвоным касцёле напярэдадні Божага Нараджэння нямецкай
паліцыяй быў арыштаваны адзін з заснавальнікаў і лідараў Беларускай
Хрысціянскай Дэмакратыі ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі. Неўзабаве ён быў закатаваны ў
канцлагеры Трасцянец.

З гэтай нагоды
сябры БХД, таварыства “Мемарыял”, руху салідарнасці “Разам”
ушанавалі ў Трасцянцы памяць пакутніка за Бацькаўшчыну, усклалі да памятнага
крыжа кветкі і знічы, правялі супольную малітву.

Адзначым, што
напярэдадні акцыі невядомыя ўтварылі каля самога крыжа вялікую сметніцу. Яшчэ
тыыдзень таму яе там не было.

Болей навін