Вользе Кавальковай выпісалі два штрафы

27 снежня 2013 18:49  |  Палітыка

Актывістцы аргкамітэту па
стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Вользе
Кавальковай, машыну якой каля 18:05 затрымалі ў раёне Плошчы Перамогі ў Менску, супрацоўнікі
ДАІ выпісалі два штрафы на агульную суму 130 тыс. рублёў.

 

Спачатку супрацоўнік ДАІ
аштрафаваў яе толькі за тое, што яна сігналіла, і збіраўся быў яе адпусціць,
калі ягоны начальнік запатрабаваў выпісаць штраф і за налепкі
“Стоп-падатак”. Вольгу Кавалькову таксама папярэдзілі, што калі яе
затрымаюць сёння яшчэ раз, то аштрафуюць на 5 базавых велічыняў – 650 тыс. рублёў.

 

Актывістка таксама
паведаміла, што пакуль ёй выпісвалі штраф, яна чула, як па рацыі прасілі
дапамагчы эвакуяваць аўтамабіль з вуліцы Леніна. Таксама па рацыі загадвалі
ўсіх штрафаваць і не праяўляць аніякай лаяльнасці.

 

Між тым, паведаміла Вольга
Кавалькова, машыны па праспекце едуць трошкі павольней, чым звычайна, але не
сігналяць.

Болей навін