Падчас “Стоп-падатку” ў Гародні затрыманы актывіст МХД Мікола Верамеенка
Падчас акцыі
“Стоп-падатак 2” у Гародні быў затрыманы актывіст Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў
Мікола Верамеенка. Хлопца павезлі ў пастарунак.
“Яго спачатку спынілі і звінавацілі літаральна ў тым, што “ён праехаў у
адным і тым жа месцы тры разы”. Пасля, калі ён запытаўся, на якой падставе яго
затрымліюць, адказалі, што машына знаходзіцца ў вышуку і трэба пад’ехаць у
Гарадзенскую ДАІ”, – паведаміў “Радыё
Рацыя” бацька затрыманага, актывіст Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі
Сяргей Верамеенка.
Мікалая Верамеенку пратрымалі
тры гадзіны, як і абяцалі. Перад вызваленнем ён запатрабаваў, каб міліцыянты зрабілі
запіс у пратаколе, што яго аўтамабіль не ўдзельнічаў ні ў якім ДТЗ і не
знаходзіцца ў вышуку.
“Затрымліваў машыну інспектар Грыцкевіч, неспяшаўся
складаць пратакол інспектар Дзядзюшка”, – адзначыў Сяргей Верамеенка
прэсавай службе БХД.