Пісьменніцу высяляюць з кватэры

30 снежня 2013 12:06  |  Грамадства

Пісьменніцу Веру Буланду высяляюць з кватэры сацыяльнага карыстання, якая належала яе мужу. Паўтара гады доўжылася  серыя судоў. 
Фрунзенскі суд Менска (суддзя Асіпенка А.М.) не прыняў да ўвагі, што Указ №565  “Аб мерах па ўрэгуляванні жыллёвых адносін” увайшоў у сілу пасля смерці кватэранаймальніка. 19 снежня ўдава атрымала рашэнне суда, якое пастанаўляе “выселіць і пазбавіць рэгістрацыі”. І такія бываюць, на жаль, навагоднія падарункі…
Даведка: 
Вера Буланда нарадзілася 26 сакавіка 1955 года. Скончыла Мсціжскую сярэднюю школу (1972), Менскі педінстытут імя А.М. Горкага (1977), акцёрскае аддзяленне тэатральнага факультэту Маскоўскага Завочнага ўніверсітэта мастацтваў (1981). Настаўнічала на Віцебшчыне, Барысаўшчыне, у Менску. Працавала адміністратарам і педагогам-арганізатарам у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача. Педагог вышэйшай катэгорыі, дэлегат Першага з’езда настаўнікаў, Настаўнік года ў Барысаўскім раёне (1998).
Аўтар зборнікаў вершаў: “Запалі імгненне” (1991), “Мне не жыць без цябе” (1997), “Цыганскія кастры” (2001), “Не здраджу. Не предам” (2008), “И снова душу греет благодать” (2010), кнігі прозы “Най-Люба-я” (2010), дапаможніку для настаўнікаў па беларускай мове і літаратуры “Ад свята да свята” (2007) і гэтак далей.

Болей навін