МХД правялі акцыю памяці зніклых палітыкаў і журналістаў (фота)
Маладыя
Хрысціянскія Дэмакраты ў межах кампаніі “Мы не забудзем!” правялі
чарговую акцыю, якая нагадала менчукам аб зніклых палітыках і журналістах.
На інфармацыйных
стэндах аднага з менскіх універсітэтаў, у тым ліку і мясцовых праўладных
арганізацый, былі размешчаныя ўлёткі МХД памяці зніклых.
“Мы будзем
рабіць усё, каб улада не забывала: ёсць тыя, хто памятае аб злачынствах рэжыму
Лукашэнкі”, – пракаментавалі акцыю сябры МХД.