МХД: беларусы павінны ведаць, як размяркоўваюцца бюджэтныя сродкі! (відэа)

03 студзеня 2014 15:30  |  Галоўныя навіны

Маладыя
Хрысціянскія Дэмакраты ў межах барацьбы з карупцыяй і непразрыстасцю
выдаткавання бюджэтных сродкаў падводзяць вынікі “Карупцыі-2013”.

 

“Мы
выступаем супраць карупцыі, за празрыстасць бюджэту, які складаецца з падаткаў
насельніцтва, за кантроль грамадзян над выдаткаваннем бюджэтных сродкаў. Людзі
павінны ведаць, на што марнуюцца іхныя падаткі, бо без народнага кантролю народ
у нашай краіне бяднее, а рэжым багацее”, – адзначыла старшыня аргкамітэту
МХД Марына Хоміч.

 

З мэтай
інфармавання грамадзян пра тое, куды выдаткоўваюцца грошы грамадзян, МХД
прапануе серыю відэаролікаў, якія наглядна дэманструюць прыярытэты рэжыму.
Прапануем вашай увазе першы відэаролік:

Болей навін