Віталь Рымашэўскі: галоўная задача 2014 году – вылучэнне адзінага кандыдата

04 студзеня 2014 14:49  |  Галоўныя навіны

Аргкамітэт па
стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” ў 2014 годзе прыкладзе
асноўныя намаганні для таго, каб дамагчыся вылучэння адзінага кандыдата ад
апазіцыі.

 

“Безумоўна,
гэты кандыдат не павінен быць ні прарасейскім, ні пралукашэнкаўскім. Мы
прапануем усім схему абрання кандыдата, у якую будуць ўцягнутыя шырокія колы
беларускага грамадства. Канчатковае рашэнне будзе за дэмакратычнымі актывістамі,
таму ні лабісты Аляксандра Лукашэнкі, ні людзі, якія адстойваюць інтарэсы
замежных дзяржаў, не змогуць стаць адзіным. Вось гэта галоўная задача на 2014
год – падрыхтавацца да года 2015-га”, – заявіў сустаршыня аргкамітэта
Віталь Рымашэўскі.

 

На рэгіянальным
узроўні БХД мае намер выкарыстоўваць мясцовую кампанію: “стварыць у кожным
горадзе народныя самакіравання – альтэрнатыву карумпаванай рабаўніцкі сістэме,
якая складаецца з выканкамаў, сілавых структур і дэкаратыўных мясцовых
саветаў”. “Яна накіравана на тое, каб рабаваць беларускіх грамадзян,
а не абараняць іх інтарэсы”, – лічыць палітык.

 

“Неабходна
аб’яднаць мясцовых актывістаў, экспертаў, грамадзянскую супольнасць, каб разам
абараняць інтарэсы грамадзян. Гэта лакальная задача, але яна будзе, я ўпэўнены,
мець і рэспубліканскае значэнне для ўсёй краіны”, – падкрэсліў Віталь
Рымашэўскі.

Болей навін