У Гародні паўторна аштрафавалі актывіста МХД

06 студзеня 2014 13:35  |  Палітыка

У Гародні
супрацоўнікі ДАІ, якія 27 снежня падчас акцыі “Стоп-падатак”затрымалі актывіста аргкамітэту Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Міколу
Верамеенку, паўторна спынілі яго 4 студзеня.

 

Свае дзеянні яны
спачатку патлумачылі тым, што актывіст ехаў нібы з не ўключаным святлом фараў,
і заявілі, што гэта зафіксавана на відэарэгістратары, аднак пацвердзіць гэта
адмовіліся, саслаўшыя на тое, што не ўмеюць паказваць запісы. Таксама
міліцыянты заявілі, што хочуць праверыць дакументы Міколы Верамеенкі.

 

У выніку
супрацоўнікі ДАІ выпісалі штраф за выяўленыя недахопы аптэчкі. Сам штраф
актывіст не аспрэчвае, але мяркуе, што паўторнае яго спыненне аднымі і тымі ж
міліцыянтамі, з’яўляецца формай ціску на яго за ўдзел у акцыі “Стоп-падатак”.

Болей навін